Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Матэматыкі

 

Ігар Васільевіч Соўпель нарадзіўся 8 красавіка 1949 г. у в. Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускнік Гарадзецкай сярэдняй школы (1966). У 1971 г. скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Матэматыка».

 

Міхаіл Мацвеевіч Русін нарадзіўся ў жніўні 1929 г. на хутары вёскі Вялікая Лотва Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і простых сялян Матвея Філіпавіча і Вольгі Мікалаеўны Русінаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Русін закончыў Ляхавіцкую сярэднюю школу. Любоў да матэматыкі і фізікі прывіў настаўнік матэматыкі Амбросій Іванавіч Рагоўскі.

Леанід Платонавіч Прымачук нарадзіўся 13 жніўня 1943 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Платон Канстанцінавіч, працаваў цесляром, маці, Ганна Максімаўна, даяркай у калгасе. Усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, сталі людзьмі дастойнымі і паважанымі. Яго старэйшы брат Іван Платонавіч — гісторык, эканаміст, прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Дзяцінства Леаніда Прымачука прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Вучыўся у пачатковай школе ў в. Мацы, потым у сярэдняй школе ў в. Стрыгава, што за 3 км ад роднай вёскі. Яшчэ ў школьныя гады супрацоўнічаў з раённай газетай «Камуністычная праца» (цяпер «Кобрынскі веснік») і хацеў стаць журналістам, рыхтаваўся паступаць у ВНУ па гэтай спецыяльнасці. Але ў сілу шэрагу абставінаў лёс склаўся інакш.

Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся 4 снежня 1877 г. у в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1896 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (Ваўкавыскі павет). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А. Л. Шаняўскага.

Віктар УладзімiравiчКраснапрошын нарадзіўся 23 лістапада 1947 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Уладзімір АляксеевічКраснапрашын, быў ваеннаслужачым. Маці, Ганна Мікітаўна,на той момант была хатняй гаспадыняй. У раннім узросце Віктар разам з сям’ёй пераехаў з Кобрына ў Мар’іну Горку Пухавіцкага раёна, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Вучыўся ў СШ № 2, вельмі любіў матэматыку, паралельна займаўся ў спартыўнай школе лёгкай атлетыкай, стаў кандыдатам у майстры спорту.

Мікалай Васільевіч Шкут нарадзіўся 1 сакавіка 1937 г. у в. Сялявічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у якім у 1957 г. была адкрыта кафедра вылічальнай матэматыкі, а ў 1958 г. створаны матэматычны факультэт.

Аляксандр Львовіч Ільін нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў нарадзіўся 13 ліпеня 1945 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў Альшанскую сярэднюю школу ў 1962 г., паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «радыёфізіка» ў 1967 г.

Міхаіл Канстанцінавіч Буза нарадзіўся15 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Залюбічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў школьнае аддзяленне Пінскага педагагічнага вучылішча, у 1965 г. — матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыялізацыі «вылічальная матэматыка».

Оскар (Ошэр) Зарыскі нарадзіўся 24 красавіка 1899 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Бецалель Зарыцкі, настаўнік талмуда, памёр, калі дзіцяці было ўсяго два гады. Маці, Хане Тенэнбаўм, прыйшлося адной гадаваць семярых дзяцей. Яна валодала магазінам і вяла сваю справу настолькі паспяхова, што неўзабаве сям’я стала адной з самых заможных у Кобрыне.

Старонка 1 з 2